Ашмянскія мытнікі затрымалі чарговую партыю транзітнай кантрабанды
Супрацоўнікі мытні дагледзілі грузавы аўтамабіль “Сканія”, які кіраваўся з Літвы ў Казахстан з кіргізскім кіроўцай.
Акрамя заяўленага тавару грузавік вёз сумкі і заплечнікі для ноўтбукаў, Wi-Fi адаптары і роўтэры. Клавіятуры і мышкі, знешнія жорсткія дыскі.
Усяго больш за 4 400 штук агульным коштам больш за 1 мільярд 100 мільёнаў.
Жыхар Расіі таксама недаацаніў пільнасць Ашмянскіх мытнікаў.
Мужчына ехаў з Калінінграда ў Маскву на аўтамабілі “Фальксваген Транспарцёр” праз пункт пропуску “Каменны Лог”.
Ён заявіў пра адсутнасць тавараў для дэкларавання, аднак у машыне знайшліся дарагія швейцарскія гадзіннікі маркі Graham Mansory з асабістымі нумарамі і сэртыфікатамі сумеснай вытворчасці вядомага брэнда і аўтацюнінгавай кампаніі Mansory.
Наклад гадзіннікаў усяго 50 экзэмпляраў, агульны кошт – 337.5 мільёна беларускіх рублёў.
Паводле http://www.belta.by