Гродзенскі суд дапамог Аляксандру Лукашэнку атрымаць Шнобелеўскую прэмію міру
Цырымонія ўручэння Антынобелеўскай прэміі (Ig Nobel prize), якую таксама называюць “Шнобелеўскай”, прайшла 12 верасня ў Гарвардскім універсітэце. Яна прысуджаецца за найбольш сумніўныя дасягненні, якія “спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца”.
Як паведаміла Agence France-Presse, узнагароды прысуджаліся ў 10 катэгорыях. Лаўрэатамі ў галінге псіхалогіі сталі даследчыкі, якія высветлілі, што п’яныя людзі лічаць сябе больш прывабнымі.
Антынобелеўскую прэмію ў катэгорыі «Археалогія» атрымала група паўночнаамерыканскіх навукоўцаў, якія даследавалі ўздзеянне стрававальнай сістэмы чалавека на косткі праглынутай ім землярыйкі.
Аб’яднаную ўзнагароду ў галіне біялогіі і астраноміі атрымала міжнародная група навукоўцаў, якая высветліла, што гнаявыя жукі, якія заблукалі, могуць знайсці дарогу дадому, арыентуючыся на Млечны Шлях.
Лаўрэатамі прэміі таксама сталі навукоўцы з Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Канады, якія даказалі, што, чым даўжэй карова ляжыць на зямлі, тым больш верагоднасць, што яна ўстане ў бліжэйшы час, а таксама высветліла, што, калі карова ўстала, прадказаць, калі яна зноў ляжа, вельмі цяжка.
Шнобелеўская прэмія, заснаваная рэдактарам гумарыстычнага часопіса The Annals of Improbable Research («Летапіс неймаверных даследаванняў») Маркам Абрахамсам, ўручаецца з 1991 года ў верасні, прыкладна за месяц да ўручэння Нобелеўскіх прэмій.
Паводле lenta.ru
Здымак photo.bymedia.net