Хакеісты “Нёмана” на выездзе разграмілі “Магілёў” з лікам 1:6
Галоўным героем матчу стаў украінскі форвард “Нёмана” Аляксандр Мацярухін , які аформіў дубль і дадаў да яго дзве выніковыя перадачы. Таксама варта адзначыць першую шайбу ў складзе гарадзенцаў маладога форварда мінскага “Дынама” Станіслава Лапачука. У прайграўшых шайбу прэстыжу правёў Уладзіслаў Серакоў.
“Магілёў” – “Нёман” – 1:6 (0:2, 0:3, 1:1)
Агляд матчу
Галы
Шайбы закідвалі:
0:1 Віктар Андрушчанка (Аляксей Бадун ) 4:41
0:2 Яраслаў Крыстэк (Аляксандр Мацярухін , Яраслаў Масленікаў ) 17:20
0:3 Аляксандр Усенка (Яраслаў Крыстэк , Аляксандр Мацярухін ) 21:29
0:4 Аляксандр Мацярухін (Аляксандр Усенка , Андрэй Коршунаў ) 27:52
0:5 Аляксандр Мацярухін (большасць) (без перадач) 30:28
1:5 Уладзіслаў Серакоў (Андрэй Казлоў , Міхаіл Дзятко ) 49:18
1:6 Станіслаў Лопачук (Аляксандр Коўшык , Яўген Нагачоў ) 49:35
Галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка:
“Два перыяды гулялі добра: зрабілі зачын у ліку і, скажам так, збіліся на гульню суперніка. Адзінае, што хачу адзначыць: прайграючы ў трэцім перыядзе 0:1, зраўнялі лік. Нічыйны вынік пры выніку першага і другога перыяду – канчатковы вынік станоўчы”.
Здымак hcneman.by