Прынцып «аднаго акна» у сістэме адукацыі

|

Дадзенымі пытаннямі ў Беларусі займаецца Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў Міністэрства адукацыі. Калі ўсё пройдзе ўдала, то прапанаваная форма рэгістрацыі значна паменьшыць выдаткі на правядзенне ўступнай кампаніі – як дзяржавы, так і абітурыентаў, адзначыў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Гэта будзе адзіная сістэма рэгістрацыі абітурыентаў па прынцыпе «аднаго акна» з выдаленым доступам: для рэгістрацыі не трэба будзе нікуды ездзіць. Нагадаем, што ў цяперашнім годзе цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 15 чэрвеня па 1 ліпеня.

Выпрабаванні па беларускай мове абітурыенты будуць праходзіць 15 чэрвеня, рускай – 16 чэрвеня, гісторыі Беларусі – 18 чэрвеня, геаграфіі – 19 чэрвеня, матэматыцы – 21 чэрвеня, грамадазнаўстве – 23 чэрвеня, Сусветнай гісторыі найноўшага часу – 25 чэрвеня, фізіцы – 26 чэрвеня, біялогіі – 28 чэрвеня, ангельскай, нямецкай, гішпанскай, французскай мовам – 30 чэрвеня, хіміі – 1 ліпеня.

Па інф. БЕЛТА

Ілюстрацыя http://erfilovy2008.narod.ru