Паехаў, але абяцаў вярнуцца…
Цімур, кажуць, што ты пакінуў “Нёман”. Што паслужыла прычынай?
Так, я з’ехаў. Але з’ехаў з-за вучобы, мне трэба здаць сесію. Адукацыя вельмі важна для мяне, таму і я так вырашыў.
Ты толькі што замацаваўся ў аснове “Нёмана”, і тут ад’езд – ці не цяжка на душы?
Цяжка – не цяжка, але паўтаруся, што для мяне вучоба таксама важная.
Ёсць верагоднасць таго, што ты вернешся ў “Нёман”?
Ёсць, але невядома, здарыцца гэта ці не і калі. Таму што вучыцца мне – да канца года. Пакуль я не гатовы дапамагчы камандзе. Што будзе далей, пакажа час.
Дэбют Каліжанава – 07.07.2013. Тады “Нёман” гуляў з “Мiнскам” і саступіў з лікам 0:2. Пасля дэбютнага матчу, Каліжанаў выходзіў у чатырох наступных гульнях.
Ці засталося ў цябе якое-небудзь пагадненне з клубам аб тваім вяртанні?
Толькі вуснае. Больш нічога сказаць з гэтай нагоды не магу.
Значыць, мы можам разлічваць на тваё вяртанне?
Мы можам толькі на гэта спадзявацца.
Можа, паступалі якія-небудзь прапановы ад расійскіх каманд?
Ніякіх прапаноў, у дадзены момант я проста вучуся.
Як форму падтрымліваеш?
Вучоба адымае шмат часу. Але атрымліваецца на гадзінку-другую схадзіць у трэнажорны зал. Па раніцах і вечарах знаходжу час пабегаць. Пакуль гэтага хапае.
Чаго табе цяпер не хапае?
Шчыра кажучы, не хапае самой абстаноўкі футбола. Моцна сумую па хлопцах, па камандзе. Але на дадзеным этапе я зрабіў свой выбар. Што будзе далей – паглядзім.