Двайное забойства ў Лідзе

|

Целы жанчын 1968 і 1957 гадоў нараджэння знайшлі каля прадуктовай крамы са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Іх забілі пасля сканчэння працоўнага дня.

У часе агляду месца здарэння высветлілася, што з крамы скрадзеныя каля 35 мільёнаў рублёў і алкаголь.

На месцы здарэння працуюць следчыя, супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, эксперты абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і раённых падраздзяленняў ведамстваў.

 

Па факце забойства з асаблівай жорсткасцю з карыслівых меркаванняў упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачатая крымінальная справа.

15 верасня ў Лідзе праходзілі святкаванні, прымеркаваныя да 100-годдзя Лідскага аэрадрома, напярэдадні адзначылі 690-годдзе горада.

 

Паводле http://belapan.com

Здымак http://gazetaby.com