Начная рыбалка можа каштаваць слонімцам шасці гадоў волі

|

Карыстаючыся акумулятарнай батарэяй, сачком і спецыяльным прыстасаваннем, яны здабылі больш за 30 кг шчупацоў, ляшча, вокуня, язі, галаўля.

Браканьеры трапіліся супрацоўнікам Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

У выніку рыба, акумулятар, гумовая лодка канфіскаваныя.

Падобна, электравуду вырабіў адзін з браканьераў, які працуе электраманторам.

 

Цяпер браканьерам давядзецца выплаціць амаль 39мільёнаў рублёў, каб пакрыць страты, нанесеныя навакольнаму асяроддзю.

Па факце браканьерства распачатая крымінальная справа, якая можа абярнуцца для ўдзельнікаў начной рыбалкі тэрмінам да 6 гадоў пазбаўлення волі.

 

Паводле http://belta.by