Дырэктар-расіянін збанкрутаваў наваградскае прадпрыемства

|

Праверка выявіла, што дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое спецыялізуецца на нарыхтоўцы і рэалізацыі мяса, наўмысна павялічыў неплацёжаздольнасць прадпрыемства.

Спачатку ён неабаснавана ўвёў у штат пасады першага намесніка і намесніка па камерцыйных пытаннях з завышанымі заробкамі.

Працаўладкаваўшы патрэбных яму людзей, дырэктар праз 4 месяцы звольніў іх з налічэннем выплат амаль на 470 мільёнаў рублёў. Пазьней гэтую суму цалкам спагналі з таварыства.

Праз год дырэктар паўтарыў схему: увёў у штат пасады дырэктара па інвестыцыях і развіццю, перашага намесніка дырэктара, намесніка па камерцыйных пытаннях, намесніка па прававых пытанняў, па фінансавых пытаннях і галоўнага інжынера.

Пасады зноў занялі свае людзі, якія атрымлівалі вялікія заробкі і кампенсацыйныя выплаты.

 

Калі праз 3 месяцы спрытны дырэктар у чарговы раз правёў скарачэнне штатаў, агульная сума кампенсацый склала звыш 3 мільярдаў 800 мільёнаў рублёў.

У выніку дзеянні дырэктара спрычынілі крэдыторам страты ў памеры 4 мільярдаў 200 мільёнаў рублёў.

Распачатая крымінальная справа па арт.240 ч.2 КК РБ ( наўмыснае банкруцтва).

 

Паводле http://www.belta.by

Фота: ИТАР-ТАСС