Восеньскі фэст пройдзе на радзіме Чэслава Немана

|

Свята Чэслава Немана ладзіцца ў Шчучынскім раёне з 2010 года і штогод збірае 200-300 удзельнікаў.

Сёлета вырашылі працягнуць фэст у аграгарадку Васілішкі.

Тут будуць працаваць майстры народнай творчасці, выступяць фальклёрныя і эстрадныя калектывы.

Дзяцей запросяць на гульнявую пляцоўку, а дарослыя змогуць нарыхтаваць на зіму яблыкі: на продаж будуць прадстаўленыя больш за 10 гатункаў яблык з Васілішкаўскіх садоў.

 

У Васілішкаўскім цэнтры культуры і вольнага часу размесціцца выстава фотаздымкаў Алы Бібікавай.

 

Чэслаў Неман стаў знакамітым, калі з’ехаў у Польшчу.

Калі ў часе гастроляў па СССР у яго з’яўляўся вольны час, ён абавязкова наведваў родную вёску. 13 гадоў таму ў доме, дзе жыла сям’я Немана, адчыніўся клуб-музей.

 

Паводле http://www.belniva.by