Забылася пра… дзіця

|

На прыпынку на вуліцы Ўрублеўскага жанчына знаходзілася ў кампаніі мужчыны. Магчыма, абодва былі нецвярозыя. Яны селі ў тралейбус і з’ехалі, пакінуўшы вазочак з дзяўчынкай. На выгляд дзіцяці каля дзевяці месяцаў.

Міліцыянты адвезлі дзіця ў лякарню. Лекары канстатавалі, што дзяўчынка здаровая. Выгляд вазочка і стан дзіцяці паказвалі на тое, што людзі, якія пакінулі яго, не бамжы.

Па інф. belradio.fm