Справу Андрэя Пачобута Гродзенскі суд разгледзіць у панядзелак

|

“Толькі што прынеслі позву. Дзейства на якое мяне запрашаюць называлі аптымістычна: “аб вызваленні ад пакарання”.


Перыяд адтэрміноўкі прысуду па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта”, вынесенага журналісту летам 2011 года, скончыўся 20 верасня.


Паводле арт. 77 ч. 7 Крымінальнага кодэкса РБ, пасля заканчэння “тэрміну адтэрміноўкі” зноў мае адбыцца суд, які можа:

– Вызваліць асуджанага ад прызначанага судом пакарання, “калі ў перыяд адтэрміноўкі асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленне”;

– Падоўжыць адтэрміноўку выканання пакарання, калі асуджаны “праявіў імкненне да законапаслухмяных паводзінаў, але не ў поўнай меры даказаў сваё выпраўленне”;

– Накіраваць асуджанага для адбывання прызначанага судом пакарання, “калі асуджаны ў перыяд адтэрміноўкі не праявіў імкнення да законапаслухмяных паводзінаў”.   



Фота http://gazetaby.com