Каму – выпускны баль, а каму – прымусовая цвярозасць
Як адзначае прэсавая слуба гарадзенскага УУС, на выпускных вечарах не дапускаецца распіццё спіртных напояў. Службы горада – камунальныя, міліцыя, хуткая дапамога – сёння працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.
А вось што кажа выпускніца ШМЖ-11 Наталля Важэйка (зараз яна студэнтка БДУ): У мінулым годзе тое ж самае было – з 18.00 быў забаронены продаж алкагольных напояў у крамах, але каму ад гэтага стала горш? Выпускнікі ўсё роўна закупілі алкаголь значна раней, бо шмат з іх ўвогуле не выпускалі з памяшканняў, дзе адбывалася святкаванне. А людзі, далекія ад гэтага балю, не змаглі расслабіцца і адпачыць у свой выходны дзень.
ТС