Хакеісты “Нёмана” б’юць “Віцебск” з лікам 4:1

|

У першым перыядзе Аляксандр Мацярухін адкрыў лік у матчы. Павел Баярчук ў большасці павялічыў перавагу. У другім перыядзе гледачы закінутых шайбаў не ўбачылі. У трэцім перыядзе Мікіта Ядроец адыграў адну шайбу, аднак затым гаспадары двойчы ўзялі вароты Рамана Стрэльнікава – забівалі Вячаслаў Лісічкін і Яраслаў Масленікаў.

Трэці перыяд гульні адзначыўся дзвюмя бойкамі. Спачатку ў кулачным паядынку сышліся Вячаслаў Мянжынскі і Сяргей Багалейша, затым – Аляксей Бадун і Павел Таран.

Багалейша VS Мянжынскі

 

Бадун VS Таран

 

“Нёман” – “Віцебск” 4:1 (2:0, 0:0, 2:1)

Агляд матча

 

Шайбы закінулі:

1:0 Аляксандр Мацярухін (Яраслаў Крыстэк, Аляксандр Усенка) 5:54
2:0 Павел Баярчук (большасць) (Яраслаў Масленікаў, Іван Усенка) 11:06
2:1 Мікіта Ядроец (Міхаіл Клімін) 51:54
3:1 Вячаслаў Лісічкін (Віктар Андрушчанка) 52:24
4:1 Яраслаў Масленікаў (большасць) (Павел Баярчук, Іван Усенка) 55:22

 

 

Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер ХК “Нёман”:

“Мы сёння мелі тэрытарыяльную перавагу, але перамагаюць заўсёды не моманты, а рэалізацыя. Калі б было больш забітых галоў, то гульня склалася б па-іншаму. Мы забілі два галы, затым пачалі дазваляць суперніку набліжацца да сваіх варот і, вядома, пачаліся праблемы. Пакуль мы не можам трымаць канцэнтрацыю да канца гульні пры наяўнасці тэрытарыяльнай і гульнявой перавагі”.


Здымкі vk.com/hcneman