Жыхар Гарадзеншчыны за 6 гадоў выязджаў за мяжу больш за 2000 разоў

|

Падаткавікі асаблівую ўвагу звяртаюць на жыхароў памежных тэрыторый, кантралюючы адпаведнасць выдаткаў прыбыткам.

У першую чаргу пытанні ўзнікаюць да ўладальнікаў дарагой нерухомасці, транспартных сродкаў, якія набываюць каштоўную маёмасць, і не атрымліваюць прабыткаў з афіцыйных крыніц. Займаюцца незарэгістраванай дзейнасцю альбо атрымліваюць заробак “у капэртах”.

 

У большасці выпадкаў нідзе не працуюць тыя, асноўным заняткам для каго сталі ўвоз  і вываз праз мяжу паліва, цыгарэт і іншых тавараў без дэкларавання.

Падаткавыя органы знаходзілі людзей, якія бываюць за мяжой практычна штодня: па некалькі тысяч разоў за 5 гадоў.

 

Агулам у 2012 годзе падаткавікі праверылі больш за 24 тысячы асоб, з якіх спагналі больш за 7 мільярдаў рублёў.

За 8 месяцаў 2013 года кантрольныя мерапрыемствы праведзены ў дачыненні 13 тысяч беларусаў, якія жывуць не па сродках. У бюджэт даналічана яшчэ 7 мільярдаў 400 мільнаў рублёў.

 

Паводле http://belta.by