Анджэя Пачобута вызвалілі ад адбывання пакарання
Тады, 5 ліпеня 2011 года, Пачобута вызвалілі ў зале суда. Паводле прысуду, гэтыя два гады Анджэй павінен быў кожны панядзелак адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і не мог выязджаць за межы краіны.
У 2012 годзе супраць журналіста распачалі яшчэ адну крымінальную справу за паўторны паклёп, але ў сакавіку 2013 яе спынілі з-за адсутнасці складу злачынства. У сувязі з другой справай пэўны час Анджэй не мог таксама пакідаць межы Гродна.
Цяпер Анджэй Пачобут мае намер зрабіць польскую візу і наведаць рэдакцыю “Газеты Выборчай”, карэспандэнтам якой ён з’яўляецца.
Сённяшні суд мог як вызваліць журналіста ад пакарання, гэтак і працягнуць адтэрміноўку, або нават прызначыць адбыванне пакарання. Сам Пачобут, атрымаўшы 21 верасня позву, меркаваў, што згодна з логікай падзей, з яго здымуць пакаранне.
Здымкі Вольгі Мілавай