Восеньскі кірмаш пройдзе на Савецкай плошчы

|

Тут можна будзе набыць садавіну і гародніну, вырабы вучэбна-вытворчых майстэрняў ПТВ і установаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Сваю прадукцыю прадставяць абласныя ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: швейныя вырабы, сувеніры, кулінарная і кандытарская прадукцыя.

 

Акрамя таго ў гэты дзень на Савецкай плошчы гарадзенцы змогуць адрамантаваць абутак, зрабіць прычоску, паўдзельнічаць у майстар-класах і бяспройгрышнай латарэі.

 

Выстава-кірмаш будзе працаваць да 16 гадзін.