Бойка на дарозе – крэатыўная акцыя “АўтаГродна”
Удзельнікі акцыі інсцэніруюць на адным з гарадзенскіх скрыжаванняў канфліктную сітуацыю паміж кіроўцамі.
Машыны спыняцца на чырвонае святло перад светлафорам, кіроўцы пакінуць аўто і пачнуць высвятляць адносіны па раней распрацаваным сцэнары.
Да “канфлікта” далучацца спадарожнікі галоўных удзельнікаў прадстаўлення.
Калі жарсці разгарацца, усе ўдзельнікі перфомэнса пачнуць танцавальны нумар, а пасля вернуцца ў свае машыны і раз’едуцца.
Арганізатары абяцаюць імправізаваны батл з яркімі танцавальнымі рухамі ад танцораў шоў балета сучаснага танца Яўгена Якуша.
Акцыя, па задуме арганізатараў, павінна дапамагчы кіроўцам ставіцца адно да аднаго з павагай і знаходзіць магчымасці вырашаць канфлікты без абразаў і боек.
Паводле http://www.autogrodno.by