“Раснафта” не зацікаўлена ў прыватызацыі “Гродна Азот”

|

“Мы зацікаўленыя толькі ў пастаўках газу, там не такі вялікі аб’ём – 2 мільярды кубаметраў”, – сказаў Сечын. “Раснафта” будзе пра гэта размаўляць з “Газпрамам”, каб не парушыць яго манаполію на экспарт трубаправоднага газу. Пастаўкі “Раснафтай” газу на “Гродна Азот” залежаць ад пазіцыі расійскага ўраду і “Газпрама”.

 

Зараз газ для “Гродна Азота” пастаўляе “Газпрам”. Наўпроставыя пастаўкі, не праз беларускія сеткі, могуць быць таннейшымі.

 

Паводле gazeta.ru

 

     
  Пра гатоўнасць дзяржавы прадаць блокпакет акцый гарадзенскага прадпрыемства чытай больш тут.