Гродзенскія памежнікі ловяць нелегалаў з дапамогай беспілотніка
Лятальны апарат дапамог убачыць 9 нелегальных мігрантаў з паветра.
Іх затрымалі ў 6 км ад беларуска-літоўскай мяжы.
8 грамадзян Грузіі, жыхары Тбілісі, і адзін – жыхар Грознага не хавалі, што іх мэта – перайсці мяжу дзеля пошукаў лепшага жыцця ў Еўропе.
Мігрантаў затрымалі, яны панясуць адказнасць як парушальнікі дзяржаўнай мяжы.
Днямі гродзенскія памежнікі затрымалі яшчэ 8 нелегалаў.
Аднаго з іх адшукалі з дапамогай верталёта.
Найчасцей на Гродзенскім кавалку мяжы затрымліваюць нелегалаў з Уятнаму і Грузіі.
Паводле http://gpk.gov.by