У Гарадзенскім Новым замку пройдзе выстава жывых скульптур

|

Выставу жывых скульптур імя Бейонсэ яны зладзяць супольна ў праектам “Жывая гісторыя”.

Гледачы ўпершыню ў гісторыі ўбачаць, як таньчаць шэдэўры сусветнага мастацтва.

 

Акцыя пройдзе апоўдні 10 кастрычніка ў выставачнай зале Новага замку.

 

Паводле арганізатараў, выставу жывых скульптур яны ладзяць дзеля папулярызацыі прыгажосці цела і здаровага ладу жыцця.

Ідэал прыгажосці, на думку кіраўніка шоў-балета Яўгена Якуша, увасабляе ў сабе спявачка Бейонсэ, таму мастацкая акцыя атрымала яе імя.

 

Тыдзень таму танцоры балета Яўгена Якуша зладзілі тэатральную танцавальную “бойку” на адным з гарадзенскіх скрыжаванняў.

Такім незввчайным спосабам яны хацелі заклікаць кіроўцаў быць ветлівымі і шукаць мірнага выйсця з канфліктаў на дарогах.

 

Паводле http://www.015.by

Здымак http://infobusiness2.ru