Хакеісты «Нёмана» саступілі наваполацкаму «Хіміку-СКА»
“Хімік СКА” (Наваполацк) – “Нёман” (Гродна) – 3:2.
Шайбы: 1:0 – Эберт (Мароз, Тыднюк, 14.53, у большасці), 1:1 – Лапачук (Глебаў, 34.23), 2:1 – Агеенка (Мянцюк, Горбаконь, 38.47), 3:1 – Каваленя (Валуй, Зямлянкін, 43.28), 3:2 – Мацярухін (Баярчук, Коршунаў, 46.03, у большасці).
У Наваполацку лепшы бамбардзір чэмпіяната Аляксандр Мацярухін з “Нёмана” дадаў у асабістую скарбонку яшчэ адну закінутую шайбу і цяпер мае 25 (15+10) ачкоў.
На эмоцыях гэты ўкраінскі легіянер атрымаў дысцыплінарны штраф у канцы 3 перыяду і быў выдалены да канца гульні.
Перамога дазволіла наваполацкай камандзе замацавацца ў тройцы лідэраў.
“Нёман” не страціў сваё першынства, аднак згубіў стратэгічную перавагу перад мінскім “Юнацтвам”: каманды падзяляе 4 ачкі, а мінчукі згулялі на 1 матч меньш.
11 кастрычніка гэтыя каманды сустрэнуцца ў Гродне.
Турнірная табліца:
1.”Нёман” (Гродна) – 33 ачкі (13 матчаў)
2. “Юнацтва-Мінск” – 29 (12)
3. “Хімік-СКА” (Наваполацк) – 27 (14)
4. “Гомель” – 22 (13)
5. “Металург” (Жлобін) – 21 (13)
6. “Брэст” – 17 (13)
7. “Шахцёр” – 16 (12)
8. “Ліда” – 14 (12)
9. “Віцебск” – 12 (13)
10. “Магілёў” – 1 (13).
Паводле http://www.belta.by