Пасварыўся з сяброўкай і разбіў чатыры машыны

|

На Індурскай шашы “Ровар” стукнуў “Пежо”, які спыніўся на чырвонае святло светлафора.

Пьяны кіроўца не стаў чакаць, пакуль з машыны выйдзе пацярпелы, здаў назад і з’ехаў дварамі.

На прашпекце Кляцкова ён спачатку ўдарыў “Мазду”, а пасля пашкодзіў сустрэчны “Фальксваген”, кіроўца якога паспрабаваў дагнаць парушальніка, але згубіў з поля зроку на кальцавой развязцы.

 

Небяспечнага парушальніка затрымалі інспектары ДАІ.

Высветлілася, што 4 месяца таму ў стане алкагольнага ап’янення ён ужо трапляў у аварыю.

Тады ён ударыўся ў слуп і заплаціў штраф.

Цяпер у дачыненні нястрыманага гарадзенца распачатая крымінальная справа.

 

Паводле http://gaigrodno.by