Гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка запрашае на аўтарскі фотакурс

|

Курс каштоўны перадусім таму, што падобных адукацыйных праектаў, прысвечаных менавіта фотажурналістыцы, а не мастацкім ці пастановачным фота, даволі мала. Курс будзе складацца з тэарэтычнай і практычнай частак, кожны ўдзельнік у выніку здыме ўласную фотагісторыю.

 

У праграме курса:

– Асновы сучаснай фотажурналістыкі

– Фатаграфія ў газеце

– Якасці, неабходныя фотажурналісту

– Этыка фотажурналіста

– Аналіз інфармацыі, пошук актуальных тэм

– Навыкі візуальнага аповяду

– Праектнае мысленне

– Падрыхтоўка да здымак (збор інфармацыі, планаванне, усталяванне кантактаў, здымкі, адбор  і рэдагаванне знятага матэрыялу, пабудова фотагісторыі)

– Зоркі сусветнай фотажурналістыкі. Фотаагенцтвы

 

Гэтым разам курс рэалізуецца ў рамках працы школы фатаграфіі, арганізаванай іншым вядомым гарадзенскім фатографам Яўгенам Бузуком тры гады таму. Дадатковую інфармацыю пра фотакурс “Уводзіны ў журналістыку” можна атрымаць на старонцы школы.

 

Паводле baj.by