Санэпідслужба раіць гарадзенцам правяраць грыбы на радыёнукліды
У 12 выпадках узровень радыёнуклідаў цэзія ў грыбах перавысіў норму, піша perspektiva-info.by.
Небяспечныя грыбы былі сабраныя ў лясах Лідскага, Наваградскага, Іўеўскага лясгасаў.
Праверыць лясную прадукцыю на ўтрыманне радыёнуклідаў можна бясплатна ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах рэгіёна, але ў гэтым годзе скарысталіся паслугай толькі 38 грыбнікоў.
Да таго ж людзі часта парушаюць правілы бяспекі і выпраўляюцца ў лясы, дзе забаронены збор ягад і грыбоў.
Калі ўзровень радыёнуклідаў зашкальвае – з дарамі леса давядзецца развітацца.
Калі перавышэнне нормы нязначнае, спецыялісты раяць вырашыць праблему праз спецыяльную кулінарную апрацоўку.
Найбольш эфектыўным метадам зніжэння ўтрымання цэзія-137 лічыцца гатаванне свежых грыбоў у некалькіх водах, для сухіх – вымачванне і пасля таксама адварванне.
Паводле http://perspektiva-info.by
Здымак http://www.vetka.by