У аварыі ў Гродне загінула дзіця. Малога прыціснула плітой
Паводле autogrodno.by, каля 20.30 сутыкнуліся “Фальксваген Пасат Б4″, “Сітраэн” і “БМВ”, якія рухаліся ў бок Дзевятоўкі.
Відавочцы сведчаць, што кіроўца першага аўтамабіля рэзка спыніўся за прытармазіўшым папярэднім. Кіроўца “Сітраэна” не здолеў зрэагаваць так хутка і ўехаў у “Пасат”.
Пашкоджанні машын былі мінімальнымі, але праз некалькі секунд у “Сітраэн” ззаду ўдарыў “БМВ”.
Удар быў настолькі моцны, што “БМВ” не падлягае аднаўленню.
У салоне аўтамабіля ехала сямейная пара з гадавалым уласным дзіцём і пяцігадовым пляменнікам, які загінуў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзіця атрымала моцны ўдар у галаву незамацаванай надмагільнай плітой, якую перавозілі ў багажніку “БМВ”.
Падрабязнасці ўдакладняюцца.
Паводле http://autogrodno.by