Заходняе дэрбі: “Нёман” мацнейшы за “Брэст”
У першым перыядзе супернікі абмяняліся галамі – на дакладны кідок Паўла Корсакава адказаў Павел Баярчук. У другім перыядзе Сяргей Маляўка вывеў гаспадароў наперад. У трэцім перыядзе гаспадары адправілі дзве безадказныя шайбы ў вароты Аляксандра Селязнёва – забівалі Віктар Андрушчанка і Аляксандр Коўшык.
Шайбы закідвалі:
0:1 Павел Корсакаў (Артур Абметка , Мікалай Логвiнюк ) 5:49
01:01 Павел Баярчук ( большасць) (Віктар Андрушчанка , Вячаслаў Лісічкін ) 15:36
02:01 Сяргей Маляўка (Сяргей Багалейша ) 31:25
03:01 Віктар Андрушчанка ( большасць) (Вячаслаў Лісічкін ) 52:16
04:01 Аляксандр Коўшык (Аляксей Бадун ) 55:50
Адзін з лідараў “Нёмана” Аляксандр Усенка ў матчы з “Брэстам” атрымаў сур’ёзную траўму. Форвард зламаў два пальцы на руцэ. Тэрмін аднаўлення складзе каля месяца. Нагадаем, што Усенка ў бягучым сезоне правёў 16 матчаў і набраў 17 (6+11) ачкоў.
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка:
“Мы няўдала пачалі гульню, што адбівалася на працягу ўсяго першага перыяду. У другім перыядзе стваралі моманты, але каэфіцыент карыснага дзеяння быў роўны адной закінутай шайбе. У трэцім перыядзе ўсё, што нам не ўдавалася ў першых, рэалізавалі.
Гульня для нас была цяжкая. На жаль, страцілі яшчэ аднаго гульца – Аляксандра Усенку, цяпер першага звяна ў нас няма – усе першыя звёны. У Усенкі пералом двух пальцаў на руцэ. Мяркуецца, ён выбыў на месяц”.
Гэтак жа варта нагадаць пра прыкметныя страты ў складзе “Нёмана”:
Два легіянеры гарадзенцаў падпісалі кантракты з мінскім “Дынама”. У “Дынама-Мінск” пераведзены галкіпер Ян Шаляпнёў, а нападаючыя Аляксандр Мацярухін і Яраслаў Крыстэк падпісалі з “зубрамі” кантракты, разлічаныя на адзін сезон, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Яраслаў Крыстэк, Аляксандр Мацярухін, Аляксандр Усенка
Турнірная табліца на дадзены момант:
1. “Нёман” (Гродна) – 42 ачкі (16 матчаў);
2. “Юнацтва-Мінск” – 35 (15);
3. “Хімік-СКА” (Наваполацк) – 30 (17);
4. “Гомель” – 28 (15);
5. “Металург” (Жлобін) – 27 (15);
6. “Шахцёр” (Салігорск) – 19 (15);
7. “Ліда” – 17 (15);
8. “Брэст”- 17 (15);
9. “Віцебск” – 12 (16);
10. “Магілёў” – 4 (15)