Карысныя Android-праграмы для гарадзенцаў. Частка І

| Без катэгорыі

align=”left” alt=”Grodno Bus Google play” >Grodno Bus

 

Ацэнка на Google Play: 4,8

Апошняе абнаўленне: 10.10.2013

Памер: 1,6M

Колькасць усталёвак: 1 000 – 5 000

Версія Android: 2.2 і вышэй

 

Самая карысная праграма для кожнага неаўтамабілізаванага гарадзенца. Расклады ўсіх гарадскіх аўтобусаў з усімі прыпынкамі. Інфармацыю пра расклад праграма бярэ, наколькі мы зразумелі, з сайта аўтобуснага парка, таму націскаючы “Обновить расписание” раз у тыдзень вы заўсёды будзеце мець самае

 

ЕСТ: Вызов Такси

 

Ацэнка на Google Play: 3,9

Апошняе абнаўленне: 16.10.2013

Памер: 8,7M

Колькасць усталёвак: 50 000 – 100 000

Версія Android: 2.2 і вышэй

  

Нядаўна мы даведаліся, што ўсе кіроўцы гарадзенскай службы таксі 107 карыстаюцца смартфонамі ці планшэтамі на Android. Спачатку з’явілася лагічная думка, што яны проста карыстаюцца навігатарам, але ж справа не толькі ў гэтым. Аказваецца, таксоўку можна выклікаць праз адпаведную праграму, якой карыстаюцца не толькі ў Гродне, але і ў іншых гарадах Беларусі, у Расіі, Казахстане, Украіне ды іншых краінах (мы ў спісе знайшлі, напрыклад, Партугалію і ЗША).

 

Усталяваўшы праграму мы адразу пабачылі, колькі машын на лініі, колькі з іх свабодна і колькі знаходзіцца побач з намі. Мы змаглі нават пабачыць, на якіх стаянках знаходзяцца машыны побач. Опцый у праграме вельмі шмат: можна зрабіць папярэднюю замову, адфільтраваць “айчынны” аўтапрам, паставіць пасля паездкі ацэнку кіроўцу.

 

У меню мы знайшлі таксама тэлефоны ўсіх іншых гарадзенскіх служб таксі – цяпер не прыйдзецца кожны раз узгадваць іх нумары.

 

Гродна – гарадскі гід

 

Ацэнка на Google Play: 4,8

Апошняе абнаўленне: 19.06.2013

Памер: 3,6M

Колькасць усталёвак: 1 000 – 5 000

Версія Android: 2.1 і вышэй

 

На наш погляд – бедненькі і не заўсёды актуальны гарадскі гід, але ёсць за што пахваліць распрацоўшчыкаў. Многія ацэняць мапу банкаматаў з фільтрацыяй паводле назвы банка, ці мапу wi-fi горада. Таксама можа быць карыснай мапа аптэк, напрыклад, пры пошуку дзяжурнай аптэкі.

 

Гасцям горада павінны дапамагчы каталогі кавярняў і рэстаранаў, але, калі б мы былі турыстамі, дык выбраць месца паесці ці пасядзець увечары нам бы гэтая прога не надта дапамагла.

 

Даведнік тэлефонаў Гродна

 

Ацэнка на Google Play: 4,9

Апошняе абнаўленне: 14.10.2013

Памер: 900к

Колькасць усталёвак: 1 000 – 5 000

Версія Android: 2.1 і вышэй

 

Гэта не проста тэлефонны даведнік. У адрозненні ад папяровага “Кантакта”, гэтая праграма дасць вам не толькі адрас і тэлефон патрэбнай фірмы, але і пакажа яе на мапе, палічыць, да якога банкамата ці абменніка бегчы бліжэй. Той выпадак, калі чым прасцей – тым лепш.

 

 

Inoreader

 

Ацэнка на Google Play: 4,8

Апошняе абнаўленне: 17.10.2013

Памер: 1,1M

Колькасць усталёвак: 5 000 – 10 000

Версія Android: 2.2 і вышэй

 

Самы лепшы, па меркаванні рэдакцыі “Стыля”, замяніцель Google Readera мае выдатную праграмку для Android-прылад. Лёгкі, хуткі, стабільны сервіс, дзе няма непатрэбных функцый і лішніх упрыгожанняў. Усталёўваеце і чытайце “Твой стыль” праз RSS!

  

Удобный Белосток

 

Ацэнка на Google Play: 4,7

Апошняе абнаўленне: 15.10.2013

Памер: 2,0M

Колькасць усталёвак: 500 – 1 000

Версія Android: 2.3 і вышэй

 

Сыраваты пакуль, але вельмі карысны каталог усялякіх крамаў, гатэляў, кавярняў, музеяў і ўсяго, што можа быць цікава беларусу ў Беластоку. Спатрэбіцца хутчэй тым, хто збіраецца на закупы ўпершыню.

 

Акрамя каталога і мапы, ёсць спіс тэлефонаў таксі, іншыя карысныя нумары, курсы валют, надвор’е, трошку інфармацыі “для чайнікаў” (напрыклад, пра VATы). Праграму ёсць куды развіваць, таму спадзяемся, што распрацоўшчык яе не закіне.

 

Зялёная мапа Беларусі

Ацэнка на Google Play: 3,2

Апошняе абнаўленне: 21.01.2013

Памер: 1,4M

Колькасць усталёвак: 500 – 1 000

Версія Android: 2.1 і вышэй

 

Праграма для мінчукоў і гарадзенцаў, якія хочуць цывілізаваным чынам утылізаваць сваё смецце. У прынцыпе, гэта тая ж “Зялёная мапа”, што і пры праглядзе праз браўзер – інструмент для пошуку месца, дзе можна здаць другасную сыравіну.

 

     
  А якімі праграмамі карыстаецеся на сваім тэлефоне/планшэце вы? Чакаем вашых рэкамендацый у каментарах – мы ўлічым іх пры падрыхтоўцы наступнай часткі агляду карысных праграм.  
     

 

Малюнак у пачатку ўзяты з android-developers.blogspot.com