Уладзімір Весялінаў: “Пакуль ёсць шанец, мы будзем змагацца”
Валодзя, у першую чаргу хацелася б павіншаваць цябе з голам і з важнай перамогай каманды. Раскажы нашым чытачам і заўзятарам, як атрымалася забіць гол у вароты “Шахцёра”? Бо гэта мела быць падача на кагосці? На каго менавіта?
Дзякуй за віншаванні. Шмат трэніровак і практыкі даюць вынік, і гэта радуе. Што тычыцца непасрэдна гола, то так атрымалася, што пасля майго ўдару ніхто не крануў мяча. У выніку атрымалі гол.
У першым тайме цябе замянілі. C чым звязана была твая замена?
Перад гульнёй у мяне былі праблемы з ахілавым сухажыллем. Я адпачываў на працягу некалькіх дзён. Але ў гульні траўма ізноў пачала адчувацца, таму я не змог працягнуць гульню.
Як зараз сябе адчуваеш? Дапаможаш камандзе ў нядзельнай гульні з чэмпіёнамі?
Я ўзяў паўзу на некалькі дзён, у сераду іду атрымліваць МРТ і мы будзем ведаць больш аб траўме. Я спадзяюся, што нічога сур’ёзнага, і лекары дамовяцца аб тым, як і што рабіць мне далей. Думаю, што буду ў стане згуляць у нядзелю.
“Нёман” у гэтым сезоне паказаў, што ён можа біць любога суперніка! Варта нам ўспомніць перамогу над БАТЭ, “Дынама”, “Гомелем”, цяпер і “Шахцёрам”. На гэтых выходных у нас зноў сустрэча з чэмпіёнамі. І яны будуць помсціць за пройгрыш у Гродне. Ці зможа “Нёман” выстаяць перад БАТЭ?
Так, мы паказалі, што мы можам мець справу з усімі камандамі ў Беларусі. Самае галоўнае – быць упэўненым у сабе і не змяншаць абароты. Я спадзяюся, што мы праз тыдзень яшчэ раз дамо нагоду для радасці нашым заўзятарам.
Як мы ведаем, на матчы з БАТЭ ў Гродна збіраецца рэкордная колькасць гледачоў. Чакаеце аншлагу?
Я спадзяюся, што будзе шмат балельшчыкаў і мы зробім так, каб яны атрымлівалі асалоду ад добрага футбола. Я запрашаю ўсіх аматараў футбола ў горадзе на матч з БАТЭ. Падтрымка трыбун шмат значыць для нас!
Якая зараз стаіць задача перад “Нёманам”?
У кожнай гульні дабівацца максімальнага выніку. Выкладвацца па максімуму, тады і вынік прыйдзе.
Ці здолее “Нёман” зачапіцца за тройку?
Пакуль ёсць шанец – мы будзем змагацца. Галоўнае – перамагаць у кожнай гульні, і я думаю, што гэтага будзе дастаткова. Мы хочам дамагчыся поспеху для нашага горада!