Пьяным кіроўцам, з-за якіх загінулі людзі, – да 10 гадоў пазбаўлення волі

|

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, калі кіроўца трапіцца ў першы раз, цяпер пагражае штраф да 13 мільёнаў рублёў (замест ранейшых чатырох з паловай) і пазбаўленне правоў тэрмінам да 3 гадоў.

 

Калі пьяны кіроўца трапіцца за рулём другі раз цягам года (адлік ідзе з 25 кастрычніка 2012 года!), ён панясе крымінальную адказнасць: абмежаванне альбо пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў з штрафам альбо пазбаўленнем правоў.

КК таксама прадугледжвае канфіскацыю аўтамабіля, на якім ехаў кіроўца-парушальнік. Прычым не мае значэння, каму належыць гэты транспартны сродак (за выключэннем выпадкаў угону).

 

Калі пазбаўлены за пьяную язду правоў кіроўца зноў трапіцца за рулём у стане алкагольнага апьянення на другім годзе пазбаўлення і пазьней, тэрмін пазбаўлення правоў могуць працягнуць. Напрыклад, да года, які застаўся, дададуць яшчэ тры.

Раней такім парушальнікам пагражаў толькі штраф, які застаўся і цяпер, але ў значна большым памеры (ранейшы максімум быў  5,85 мільёна, ад сёння – 13 мільёнаў).

 

Больш жорстка будуць караць кіроўцаў, з-за якіх у ДТЗ загінуць людзі.

За смерць альбо цяжкія цялесныя пашкоджанні аднаго чалавека вінаваты цвярозы кіроўца можа атрымаць да 5 гадоў пазбаўлення волі, пьяны – да 7 гадоў.

Калі з-за цвярозага кіроўцы загінуць 2 і больш чалавек, тэрмін пакарання павялічваецца да 7 гадоў. Кіроўцы ў стане алкагольнага апьянення пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

 

Здымак http://expert.ru