У Гродне адкрылася антыкафэ “Жывы час” (фота)

|

Фотакарэспандэнт “Твайго стылю” з’явіўся на месцы загадзя, каб сфатаграфаваць інтэр’ер новай культурніцкай прасторы.

 

 



 

 

На адкрыцці прысутных пазнаёмілі з маладымі мастакамі, чые працы ўпрыгожваюць сцены антыкафэ: Арцёмам Эйсмантам, Машай Кулакоўскай і Паўлам Луневічам (на здымку вышэй).

Упрыгожыла адкрыццё ігрой на скрыпцы Кацярына Ганчарова.

Тыя, хто спрычыніўся да адкрыцця антыкафэ, атрымалі “антыграматы”: былі асобныя падзякі за мэблю, за ўпрыгожанне да дня адкрыцця, за асвятленне ў медыях.

Адну з грамат атрымаў прадстаўнік блога s13.ru

 

Нарэшце, гаспадары перарэзалі чырвоную стужачку. Антыкафэ афіцыйна распачало працу, а прысутных чакалі конкурсы, у якіх можна было выйграць абанементы на наведванне “Жывога часу”.

Безумоўная знаходка адкрыцця – шакаладны фантан, да якога нават былі чэргі.


 



 

     
  Пра антыкафэ “Жывы час”, яго рэжым працы і адрас чытай больш тут  
     


Здымкі Яна Лялевіча