На Гарадзеншчыне затрымалі 3 машыны з незаконным таварам
У грузавым “Вольва” супрацоўнікі АБЭЗ, Гродзенскага РАУС і падаткавікі знайшлі 164 тысячы пачак цыгарэт беларускай вытворчасці без адпаведных дакументаў.
Папярэдняя сума ацэнкі незаконнага тавара – больш за 1,8 мільёна рублёў.
У Бераставіцкім раёне супрацоўнікі АБЭЗ і мытні затрымалі “Фальксваген”, якім кіраваў жыхар Магілёва.
Мужчына, што афіцыйна нідзе не працуе, вёз вопратку і прадукты харчавання на 102 мільёны.
Жыхарку Маладзечна затрымалі супрацоўнікі Ваўкавыскага міжаённага аддзела упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК разам з вайскоўцамі.
На легкавым аўтамабілі жанчына перавозіла партыю абутку таксама без дакументаў.
Незаконна ўвезены з Польшчы тавар ацэнены ў 165 мільёнаў рублёў.
Паводле http://belta.by