Уладзімір Качан прапанаваў спосабы ўшанавання знакамітых гарадзенцаў (відэа)

|

У прэзентацыі прапануецца некалькі варынтаў, пры чым, дастаткова арыгінальных, манументаў Давыду Гарадзенскаму, Тызенгаўзу, Стэфану Баторыю, Вітаўту…

 

Патрэба такіх помнікаў даўно наспела і гродзенцы ўжо неаднаразова выказваліся аб тым, якіх герояў яны хочуць бачыць на сваіх вуліцах і плошчах.

 

Між тым ніводзін з праектаў пакуль не рэалізаваны, хаця помнік Максіму Багдановічу збіраліся паставіць ужо ў канцы 2011 або пачатку 2012 г. 

 

harodnia.com

Фота art.grodno.su

 

Даведка ТС:

Уладзімір Качан нарадзіўся ў 1958 г. у Гродне. Скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў (1987). Сябра Беларускага саюза мастакоў і Амерыканскай партрэтнай Асацыяцыі (Portrait Society of America).

Аўтар такіх мастацкіх праектаў, як “Свяціцелі зямлі Гарадзенскай”, партрэтнай галерэі гарадзенскіх губернатараў, кіраўнікоў Нацбанка Беларусі, рэктараў і прафесароў усіх трох гарадзенскіх універсітэтаў.