БАТЭ зноў у Гродне

|

Нагадаем, у гэтым сезоне каманды сустракаліся тройчы:

 

17 красавіка ў Гродне “Нёман” абыграў чэмпіёна з лікам 2:1

30 чэрвеня ў Барысаве БАТЭ ўзялі рэванш з лікам 2:0

15 верасня, ізноў у Барысаве, гарадзенцы саступілі 1:0

 

На гэты раз сустрэча будзе праходзіць у Гродне. Барысаўчане будуць помсціць за вясновае паражэнне. Матч абяцае быць цікавым. Па традыцыі, на гульнi з чэмпіёнам у Гродна збіраецца рэкордная колькасць гледачоў.

 

Паглядзім, ці ўдасца падоўжыць бяспройгрышную серыю падапечным Сяргея Саладоўнікава. Гарадзенцы не ведаюць паразы тры матчы запар.

 

Гэтак жа варта адзначыць, што чэмпіёны прыедуць у Гродна на чале з новым трэнерам – Аляксандрам Ермаковічам. Нагадаем, ён змяніў на гэтай пасадзе Віктара Ганчарэнка, які ў пошуках шчасця з’ехаў у расійскі клуб “Кубань”.

 

Гарадзенскія футбалісты заклікаюць людзей прыйсці на футбол.

 

27 кастрычніка, 15:00 – усе на на футбол! Прыйдзем падтрымаць свой клуб і свой горад!


Здымак vgr.by