“Нёман” чарговы раз абыгрывае “ваўкоў”
Нельга сказаць, што перамога далася “Нёману” лёгка. Інтрыга доўжылася з першай і да апошняй хвіліны. Але ўсё ж гарадзенцы без сваіх лідараў здолелі нанесці паразу “Металургу”.
У складзе пераможцаў дублем адзначыўся Іван Усенка (на фота), гэтак жа закінулі Вячаслаў Лісічкін і Андрэй Коршунаў. У прайграўшых вызначыліся Антон Елісеенка і Ягор Ягораў.
“Нёман” – “Металург” – 4:2 (2:0, 1:1, 1:1)
Шайбы закінулі:
1:0 – Іван Усенка (Яраслаў Масленікаў, Вячаслаў Лісічкін) – 01:05
2:0 – Вячаслаў Лісічкін (Павел Баярчук) – 18:47
2:1 – Антон Елісеенка (большасць) (Аляксандр Радзінскі, Андрэй Міхноў) – 28:40
3:1 – Андрэй Коршунаў (большасць) (Віктар Андрушчанка, Станіслаў Лопачук) – 39:29
3:2 – Ягор Ягораў (большасць) (Цімафей Філін) – 43:44
4:2 – Іван Усенка (без перадач) – 44:03
Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка:
“Сёння было у Гродне свята. Няшмат У гэтым сезоне, як я ўжо казаў, такіх напружаных гульняў – з першай да апошняй хвіліны матчу, калі невядома, хто можа перамагчы. Мне сёння гульня спадабалася, прычым гульня абедзвюх каманд. У прыватнасці, хочацца падзякаваць нашаму калектыву за тое, што гралі якасна, асабліва першы перыяд, на 90% выконваючы тое, што патрабавалася. І гэта пастараліся перанесці на трэці перыяд, тым самым паказалі відовішчны хакей, прычым не толькі наша каманда, але і “Металург”. Цікавы матч, прайшоў на адным дыханні, думаю, гледачам спадабалася – барацьба, моманты”.
Пасля гульні Іван Усенка (аўтар дзвюх шайбаў у вароты “Металурга”) адправіўся ў мінскае “Дынама”. Пажадаем поспехаў Івану!