Вядомы фізік упэўнены, што АЭС у Астраўцы не дабудуюць
Праекты будаўніцтва атамных станцый у Калінінградскай вобласці і Беларусі ўзніклі тады, калі Літва, Латвія і Польшча былі завязаны на расійскую энергетыку. Цяпер сітуацыя іншая.
Будаўніцтва Калінінградскай АЭС Масква ўжо згарнула.
Фізік Георгій Лепін даводзіць у „Размове Калінкінай”, што беларускую атамную электрастанцыю не дабудуюць.