У Новым замку адкрылася выстава Нікаса Сафронава
Нікас Сафронаў працуе ў розных жанрах.
Гарадзенцы ўбачаць нацюрморты, пейзажы, партрэты, сюжэтныя сюрэалістычныя кампазіцыі – больш за 70 карцін.
Сам мастак кажа, што праз архітэктурныя пейзажы, партрэты і нацюрморты выказвае сваё ўспрыняцце жыцця.
Асноўная частка твораў Сафронава знаходзіцца ў прыватных калекцыях Расіі і замежжа, у музеях Заходняй Еўропы і Амерыкі. Заходнія калекцыянеры набылі больш за 800 ягоных карцін, а выставы ладзяцца па ўсім свеце.
Большасці гледачоў ягоная творчасць вядомая па рэпрадукцыях у часопісах і тэлевізійных сюжэтах.
Выстава ў Новым замку працуе з 10 да 18 гадзін.
Выходны – панядзелак.
Паводле http://grodno-region.gov.by
Здымак http://www.b-g.by