Не прададзена – раз!..
Амаль год таму будынак плошчай больш за 15 кв. км таксама спрабавалі прадаць, аднак пакупнікоў не знайшлося. І гэта была не першая спроба прадаць будынак аэравакзала, у тым ліку і на аукцыёне.
Распачаты ў 80-х гг мінулага стагоддзя, будынак мусіў месціць на трох цокальных паверхах аэравакзал, у асатніх планаваўся гатэль. Аднак у 1990 годзе будаўніцтва замарозілі. З цягам часу яго закансервавалі і пакінулі ў такім выглядзе “да лепшых часоў”. Дзяржкамавіяцыі перадаў будынак на баланс гродзенскага гарвыканкама.
У 2007 годзе кошт будынка аэравакзала складаў каля трох мільярдаў рублёў. Пры гэтым ніякіх дадатковых умоваў на аукцыёне патэнцыйным пакупнікам не ставілася. Стартавы кошт аэравакзала гэтым разам складае амаль 5,5 мільярдаў. Пры гэтым будынак мусіць быць уцягнуты ў гаспадарчы абарот цягам трох гадоў з моманту падпісання дамовы куплі продажу.
Здымак паводле region.grodno.by