“Нёман” – усё бліжэй да трэцяга месца
Сёння футбалістам гарадзенскага “Нёмана” ўдалося атрымаць трэцюю перамогу запар. На гэты раз падапечныя Сяргея Саладоўнікава абыгралі мінскае “Дынама” з лікам 2:1.
Футбалісты “Нёмана” ў гэты дзень прыпадняслi падарунак у дзень нараджэння свайму галоўнаму трэнеру. Хаця па ходзе сустрэчы гарадзенцы прайгравалі, пасля ім удалося не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад. У складзе “Нёмана” вызначыліся Ягор Зубовіч і Эссаме Гі Стэфана.
“Нёман” і “Дынама” ў дадзеным матчы парадавалі прыгожымі галамі, вось толькі назіралі за імі на стадыёне ўсяго 1500 чалавек…
Свой забіты гол Эссаме прысвяціў памерламу сябру.
Усё бліжэй і бліжэй гарадзенцы набліжаюцца да тройкі лідараў. Толькі ўсіх мучыць пытанне: ці зможа дружына Сяргея Саладоўнікава трапіць на п’едэстал? Адрыў ад трэцяга месца складае ўсяго чатыры ачкі. Гуляць “Нёману” засталося тры туры (“Гомель”, “Тарпеда” i “Шахцёр”).
# |
Каманды |
I |
A |
1 |
БАТЭ |
28 |
60 |
2 |
Шахцёр |
28 |
52 |
3 |
Дынама (Мiнск) |
29 |
47 |
4 |
Нёман |
29 |
43 |
5 |
Тарпеда-БелАЗ |
29 |
42 |
6 |
Гомель |
29 |
37 |
Наступны супернік гарадзенцаў – “Гомель”. Матч адбудзецца ў Гродне 10 лістапада.
Здымкі goals.by