Хакейны “Нёман” разграміў “Магілёў” з лікам 9:0!

|

Варта адзначыць, што мінулая сустрэча гэтых каманд завяршылася толькі ў авертайме – 3:2 на карысць “Нёмана”.

 

Але на гэты раз гарадзенцы не пакінулі не адзінага шанцу свайму суперніку, разграміўшы іх з злiкам 9:0. У складзе пераможцаў дублямі адзначыліся экс-дынамаўцы Андрэй Коршунаў Андрэй і Яраслаў Крыстэк, гэтаксама вызначыліся Аляксандр Паўлавіч, Анатоль Пратасеня, Сяргей Коласаў, Сяргей Маляўка і Аляксандр Коўшык. Шотаўт на рахунку Максіма Саманькова.

Галы

 

Агляд

 

Шайбы закінулі:

0:1 – Андрэй Коршунаў (Максім Саманькоў, Яўген Нагачоў) 9:17
0:2 – Аляксандр Паўлавіч (Віктар Андрушчанка, Яраслаў Крыстэк) 11:29
0:3 – Анатоль Пратасеня (Уладзімір Міхайлаў) 26:55
0:4 – Андрэй Коршунаў (меншасць) (Яраслаў Крыстэк) 30:26
0:5 – Яраслаў Крыстэк (большасць) (Андрэй Коршунаў) 40:38
0:6 – Аляксандр Коўшык (Яраслаў Масленікаў, Іван Мядзел) 41:49
0:7 – Сяргей Маляўка (Андрэй Глебаў, Аляксандр Маляўка) 44:39
0:8 – Сяргей Коласаў (меншасць) (без перадач) 46:10
0:9 – Яраслаў Крыстэк (большасць) (Анатоль Пратасеня) 49:08

 

Здымак hcneman.by