Сям’ёй на дыскатэку
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўправы прафілактыкі МУС Беларусі Ігар Карачун. Такі закон патрэбны, паколькі большасць правапарушэнняў непаўналетнімі адбываецца пасля 23 гадзін, адзначыў ён.
Цяпер гэты законапраект знаходзіцца на стадыі ўзгаднення, піша Інтэрфакс. У выпадку ягонага прыняцця улады будуць караць штрафамі бацькоў парушальнікаў каменданцкай гадзіны.
Як паведаміла “Твайму Стылю” сацыяльны педагог адной з гродзенскіх школ, дагэтуль ніякіх абмежаванняў у адносінах да знаходжання непаўнагадовых на вуліцы ўвечары не было. На мясцовым узроўні раней былі пастановы аб тым, што дзецям нельга было знаходзіцца на вуліцы пасля 22 гадзін без дарослых, аднак яны былі скасаваныя як “парушаючыя правы чалавека”.