“Беларускія Мальдзівы” цяпер яшчэ і Карпаты

Здымачная група 3 лістапада прыехала на адзін з крэйдавых кар’ераў, якія ў стужцы маюць граць ролю карпацкіх гор. Здымаць у ваколіцах Краснасельскага будуць да 12 лістапада.

Фільм – экранізацыя апавядання Максіма Гарэцкага “Рускі”. Ролю аўстрыйскага жаўнера выконвае актор тэатра імя Горкага Аляксандр Ждановіч (вядомы па шэрагу расійскіх серыялаў, а таксама як Маляваныч з “Калыханкі”). Галоўную ролю, тытульнага “Рускага”, грае непрафесійны актор Міхаіл Барсковіч. Раней ён здымаўся ў стужцы “Паляўнічы” Бакура Бакурадзэ, якая патрапіла нават у Каны. Да свайго першага акторскага вопыту ён быў егерам.

 

Крэйдавыя кар’еры ля Краснасельскага ўжо сталі вядомыя на ўсю краіну як “беларускія Мальдзівы”. Цяпер яны стануць яшчэ і “Карпатамі”.