У снежні з’явіцца яшчэ адзін цягнік “Беласток-Гродна-Беласток”
З Беластока новы цягнік адправіцца ў 5.40 раніцы. Назад з Гродна ён будзе выязджаць у 10.20, прыбыццё ў Беласток – 13.22.
На наступны год самакіраванне Падляшскага ваяводства прадугледзела больш грошай на падтрымку чыгункі, таму ўвядзенне адмененага калісьці трэцяга цягніка ізноў стала магчымым. Новы расклад мае дзейнічаць да снежня 2014 года.
Здымак rp.pl