Жыхара Смаргоні падазраюць у арганізацыі незаконнай міграцыі каўказцаў у Літву

|

Тры грамадзяніна Грузіітрапіліся пры спробе парушэння дзяржаўнай мяжы і нелегальнага пераходу з Беларусі ў Літву 29 кастрычніка.

У працэсе разбіральніцтва адкрыліся факты, якія ўказвалі на магчымую датычнасць аднаго з вайскоўцаў Смаргонскай памежнай групы да арганізацыі незаконнай міграцыі жыхароў Каўказскага рэгіёна ў Літву.

 

Па справе, акрамя жыхара Смаргоні, затрымалі яшчэ аднаго беларуса.

Абодва маюць дачыненне да памежнай службы: адзін – дзейсны вайсковец, другі раней праходзіў службу ў органах памежнай службы. Распачатая крымінальная справа.

 

Беларускія памежнікі ўсё часцей затрымліваюць пры спробе нелегальнага пераходу мяжы грамадзян Грузіі.

Апошні выпадак на тэрыторыі Смаргонскай памежнай групы здарыўся ўначы 7 лістапада.

Пасля спрацоўкі датчыка сігналізацыйнага комплекса, памежны нарад з дапамогай сабакі знайшоў трох каўказцаў у 15 метрах ад дзяржаўнай мяжы.

Дакументаў у мужчын 1986, 1987 і 1990 гадоў нараджэння не было. Яны не хавалі, што збіраліся парушыць мяжу, каб трапіць у Еўропу.

 

Паводле http://gpk.gov.by