Узровень алкаголю ў крыві вінаватага ў наездзе на пешаходаў у 7 разоў вышэй дапушчальнага
У групу людзей, якія пераходзілі вуліцу на зялёны сігнал светлафора на перакрыжаванні Савецкіх Памежнікаў – Паповіча, уехаў гарадзенец 1989 года нараджэння за рулём “Фальксвагена”.
Ён збіў двух пешаходаў: юнак трапіў у шпіталь з пераломам сківіцы, сталы мужчына атрымаў моцны ўдар у спіну і ўпаў на асфальт.
Па выніках медыцынскага агляду, утрыманне алкаголю ў арганізме затрыманага ў 7 разоў перавысіла дапушчальны ўзровень. Пьяны за рулём ён трапіўся ўпершыню.
Кіроўца з’ехаў з месца здарэння, але яго затрымалі на суседняй вуліцы: п’янага спыніла асвятляльная апора, ён кінуў машыну і спрабаваў збегчы.
У час затрымання кіроўца супраціўляўся, вырываўся, так што супрацоўнікам ДАІ давялося выкарыстаць кайданкі.
Тлумачыць прычыны сваіх паводзін затрыманы адмовіўся.
Вінаваты кіроўца атрымаў правы 5 гадоў таму, сур’ёзных парушэнняў правіл дарожнага руху дагэтуль не рабіў.
Паводле http://gaigrodno.by