Праект добраўпарадкавання Румлёва вынясуць на грамадскае абмеркаванне
У гэты дзень на тэрыторыі гімназіі №1 імя акадэміка Карскага пройдуць грамадскія слуханні па пытанні “Добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка прыроды мясцовага значэння “Лесапарк “Румлёва” Гродна”.
Паўдзельнічаць змогуць усе ахвотныя. Пачатак у 15.00.
Мяркуецца, што рэканструкцыя пройдзе ў тры этапы. Спачатку ўпарадкуюць алею Дубовую, зробяць дзіцячую пляцоўку і ліўнёўку. Пасля зоймуцца сцяжынкамі на падыходах да лесапарку, магчыма адкрыюць аўтастаянку. У апошнюю чаргу плануецца добраўпарадкаваць спускі да Нёмана, усталяваць на схіле лесвіцы і бяспечныя агароджы.
“Румлёва” – помнік садова-паркавага мастацтва, які бярэ пачатак яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тут сустракаюцца чырвонакніжныя жывёлы і расліны. Калісьці ў цэнтры парка стаяла сядзіба, алея да якой часткова захавалася дагэтуль. Захавалася таксама воданапорная вежа 1930-ых гадоў.
Здымак tut.by