За “Нёман” Лара згуляе ў наступным сезоне
Эктар, хацелася б даведацца ў першую чаргу, як табе Беларусь агулам і Гродна ў прыватнасці?
Мне ўсё вельмі падабаецца. Гродна вельмі прыгожы горад, пакуль тут асвойваюcя. Самае прыемнае, што людзі тут добразычлівыя, заўсёды ўсміхаюцца, вітаюцца і пытаюцца як справы. Я тут шчаслівы!
Як ты трапіў у Беларусь?
Усё проста. Мой менеджар прапанаваў мне пагуляць у Беларусі. Я і пагадзіўся. Яго клічуць Мікалай Шпілеўскі.
Раней, ты што-небудзь чуў аб беларускім футболе?
Я сачу за кар’ерай Аляксандра Глеба, ён пачынаў свае поспехі менавіта са “Штутгарта”. Але так атрымалася, што ён вярнуўся зноў у беларускі чэмпіянат, у “БАТЭ”. З тых часоў я сачыў за гэтай камандай, глядзеў матчы Лігі Чэмпіёнаў. А пасля стаў чытаць пра чэмпіянат Беларусі.
Які ўзровень беларускага футбола?
Вельмі высокі прафесійны ўзровень. Я ганаруся быць тут і шмат чаму вучыцца.
Вядомы гулец, які ў свой час выступаў за “Штутгарт”, Кевін Кураньі – твой добры сябар?
Так, мы з ім вельмі добра знаёмы, ён мой сябар. Мы часта кантактуем.
Калі мы цябе ўбачым на полі ў футболцы “Нёмана”?
На жаль, у гэтым сезоне я ўжо не змагу выйсці на поле. Я быў задзейнічаны нямецкім клубам “Фрайбург” з пятага нямецкага дывізіёна, а па ўмовах кантракту я не маю права больш гуляць за іншую каманду.
Эктара Лару ўжо пазнаюць на вуліцах