Складанку-макет гарадзенскай ратушы паказалі на Днях Губерта
Новая папяровая складанка ўяўляе сабой макет класіцыстычнай гарадзенскай ратушы – такой, якой яна была ажно да яе канчатковага разбурэння ў 1946 годзе. У макеце ў камплекце ёсць нават людзі, а менавіта крыжовы ход, а таксама брыка з конікам ды аўтамабіль.
Як патлумачыў аўтар, абедзьве складанкі выкананыя ў адным масштабе 1:200. У перспектыве, яны могуць стаць часткай вялікага макету колішняга гарадзенскага рынку.
Гэтым разам складанка была прадстаўлена толькі ў адзінкавым экзэмпляры – надрукаваць больш, як год таму было з Фарай Вітаўта, аўтары проста не паспелі.