Evil Not Alone у Гродне: у зале было пякельна горача!

|

“Ніколі раней гурт не дабіраўся так далека на Захад” – гаварыў надпіс у суполцы канцэрта Укантакце. Арганізатар канцэрта, Андрэй Іваненка, паабяцаў, што гурт зайграе толькі ўсімі любімыя песні і мінімум новых.

 

Пачаў выступ гурт My Death Not For Me з Полацка. Іх выступ быў суцэльным выкідам агрэсіі: заўзятасць музыкаў выклікала на некаторых тварах усмешкі. Іншыя ж твары былі чырвоныя ад прылітай крыві, а вочы напоўненныя захапленнем і шаленствам. Гурт выступаў у нас упершыню, таму, як сказалі самі хлопцы, “для першага разу зусім нядрэнна”. Ды і разаграваць яшчэ адносна цвярозы і адэкватны натоўп заўсёды цяжка.

 

Гурту Gutterballs са Светлагорска пашанцавала больш. Гурт быў больш меладычны, але гэта не замінала натоўпу зладзіць слэм і трэсці валасамі, няхай і не ў рытм. У першых радах каля сцэны апынуліся заўзятары, якія літаральна жывуць такім металічным жыццем: ад канцэрта да канцэрта.

 

Падчас канцэрта высветлілася, што ўсе майкі і плакаты, продажам якіх актыўна займаўся ENA у часе тура, скончыліся, не даехаўшы да нас. Гарадзенцы засмуціліся і кінуліся купляць дыскі. Арганізатар жа веў маналог-разважанне пра падзенне інтарэса да андэграўнда і пра тое, што “ўсе ходзяць на дыскатэкі біцца і здымаць дзяўчат”. Згадаў і пра юрыдычныя складанасці ды цяжкасці з афармленнем папер.

 

Адзіны мясцовы гурт, які меў гонар выступіць у той дзень на сцэне – S.I.N. Гэта ўжо мясцовыя зоркі, не толькі дзякуючы песням, але і сваей даступнасці: хлопцы гуляюць па горадзе з нефармаламі, бавячы разам час і дзелячыся вопытам. Гурт прэзэнтаваў новую песню і новага вакаліста.

 

 



 

Каманды ўвесь час патрабавалі “мяса”, заклікалі тых, што увесь час сядзеў, уставаць, шантажуючы концэртам Алы Пугачовай. Хутка натоўп прыкметна ажывіўся і зладзіў слэм, якога “ОфицероFF” даўно не бачыў. У месіва з потных цел палезлі нават дзяўчыны, на якіх, дарэчы, усе і скончылася. Нашы хлопцы-джентлемены збаяліся каго-небудзь выпадкова прыдушыць.

 

Нельга не ўспомніць каманду Born to jump. Назва цалкам адлюстроўвае стыль выканання гурта. Зал ахвотна скакаў разам з імі. Born to jump прапанаваў паапладзіраваць гораду Гродна. Хлопцы панаракалі, што яшчэ не бачылі горада, і прапанавалі дзяўчатам быць у гэтую ноч іх гідамі. Аналагічная сітуацыя была і з ENA. Ці трэба казаць, што жаночая палова залы была ў захапленні?

 

Гурт ENA нечакана падняўся на сцэну проста з натоўпу. Нейкі немалады і нецвярозы мужчына нават крычаў вакалісту, што кахае яго, але, напэўна, гэта было неўзаемна. Гурт паказаў сапраўднае майстэрства. З-за вялікай гарычыні давялося скасаваць дзве песні. Пасля канцэрта, хоць і адчувалася, што гурт цалкам вымучаны, вакаліст шчодра раздаваў аўтографы і фатаграфаваўся з усімі. Прыхільнікі нясмела пыталі пра новы альбом. Высветлілася, што да снежня гурт плануе выпусціць сінгл.

 

“Ці было штосьці асаблівае ў вашым горадзе? Так, я заўважыў, што вы любіце скакаць. І было вельмі горача у зале, нават сэрца нешта паігрывала на сцэне. Публіка вельмі спагадная, пад’ёмная, негледзячы на тое, што многія, як я зразумеў, не ведаюць нашай творчасці, але ўсё роўна прыйшлі, скакалі, танцавалі, і ўсе прайшло вельмі добра.

 

Ці лічу я, што Гродна – культурная сталіца? Шчыра кажучы, я не бачу розніцы, але тут людзі больш цвярозыя, чым яшчэ дзе. Магчыма, гэта культура. За час тура мы чулі так многа каманд, гэтых крыкаў, што цяпер просто хочацца цішыні. Што я пажадаю гуртам? Трэба больш слухаць публіку. Бо ты граеш не для сябе, а для людзей. Зараз многа людзей крычаць, робяць “крабы”, а слухаюць музыку адзінкі. Патрэбна мелодыка. Патрэбна папса. Да вас пакуль не збіраемся. Тур паказаў, што народ ходзіць, але, каб зарабіць грошай, гэтага мала”.

 

Міхаіл Якаўлеў, арганізатар і удзельнік мноства падобных мерапрыемстваў:

 

“Я хацеў схадзіць на канцэрт гэтага гурта гадоў пяць. Вядома, мне спадабалася. Гурт даўно займаецца музыкай, таму добра паказвае сябе на канцэртах. І як людзі, дарэчы. У тым плане, што хлопцы нармалева гутарылі пасля выступу і раздавалі аўтографы, фатаграфаваліся. У параўнанні с большасцю калектываў нашай і расійскай сцэны – яны робяць больш і лепш, чым многія. Тур па Беларусі грошай ім не прынёс. Яны гралі амаль “за так”. А для музыкаў іх узроўня гэта рэдкасць. Яшчэ мне спадабаўся полацкі гурт My death not for me. Нашы S.I.N. – малайцы. Каб дасягнуць узроўня ENA, трэба старацца, імкнуцца, граць боль лайваў, і рэпетаваць, рэпетаваць, рэпетаваць”.

 

Наста, наведніца канцэрта: “Калі толькі я пачула пра выступ, не магла паверыць – ENA ў Гродне!”. Раман: “Ведаеш, гэта лепшы канцэрт у маім жыцці!”

 

Здымкі Максіма Саўко