У Гродзенскім раёне затрымалі нелегалаў, што ішлі з ЕС у Беларусь
Затрыманыя аказаліся грамадзянамі Расіі – адзін ураджэнец Чачні, іншы – Татарстана. Пры праверцы дакументаў памежнікі выявілі, што затрыманыя перайшлі мяжу з Літвой не праз пункт пропуску.
Парушальнікі патлумачылі, што да такога кроку іх прымусіла адсутнасць адпаведных дакументаў. Яны пэўны час знаходзіліся ў Заходняй Еўропе, а цяпер вырашылі вярнуцца дадому.
За незаконны пераход мяжы парушальнікі прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, прынята рашэнне пра іх дэпартацыю з Беларусі і забарону на ўезд у краіну тэрмінам да пяці год.
Здымак nedelia.lt