Гродзенскі “Нёман” узмацняць хакеісты мінскага “Дынама”
У Гродна камандыруюцца брамнік Ян Шэляпнёў, абаронцы Іван Усенка і Яўген Лісавец, форварды Аляксандр Паўловіч і Анатоль Пратасеня.
Мінскае “Дынама” называе паспяховы выступ “Нёмана” ў Кантынентальным кубку адным з сваіх прыярытэтаў у сёлетнім сезоне.
Раней Міжнародная федэрацыя хакея забараніла гродзенскаму “Нёману” прыцягваць у склад каманды на час паўфінальнага турніра гульцоў іншых беларускіх клубаў. За ігнараванне забароны гарадзенцам маглі залічыць тэхнічныя паразы ў матчах у Войенсе. “Нёман” можа разлічваць толькі на гульцоў каманд сваёй клубнай структуры і мінскага “Дынама”.
22 лістапада “Нёман” згуляе з нарвескім “Ставангерам”, 23 – з дацкім клубам “Сендэрюйске Войенс”, 24 – з венгерскім “Дунайварошэм”. Пераможца квартэту выйдзе ў суперфінал.
Суперфінальны турнір адбудзецца 10-12 студзеня 2014 года ў Руане (Францыя). Ужо вядомыя 2 ўдзельніка: “Данбас”(Україна) і мясцовы “Руан”, да якіх далучацца 2 пераможцы суперфінальных груп.
Кантынентальны кубак разыграецца з сезона 1997/98. Двойчы, у 2007 і 2011 гадах, перамогу заваёўвала мінскае “Юнацтва”.
Паводле http://www.belta.by